BE RU EN

Гары Паганяйлу - 70 гадоў

  • 14.10.2013, 10:56

14 кастрычніка вядомаму беларускаму адвакату і праваабаронцу Гары Паганяйлу спаўняецца 70 гадоў.

Гары Паганяйла нарадзіўся 14 кастрычніка 1943 года ў турме для рэпрэсаваных у Архангельскай вобласці. Яго маці, Лідзія Паганяйла, была абвінавачаная ў шпіянажы і здрадзе дзяржаве і кінутая за краты. У лагеры яна сустрэла будучага бацьку праваабаронцы - Сафронава Пятра, ён таксама адбываў пакаранне. Праз некаторы час на тэрыторыі турэмнага лагера нарадзіўся будучы юрыст Гары. Затым быў дзіцячы дом і сустрэча з маці больш чым праз дзесяць гадоў.

Пасля службы ў войску Гары Паганяйла паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. Атрымаўшы адукацыю, працаваў адвакатам, суддзёй, следчым, кіраваў юрыдычнай кансультацыяй і узначальваў Саюз юрыстаў Беларусі. З 1998 года - праваабаронца, намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта.

У дзень свайго юбілею праваабаронца прэзентуе сваю аўтабіяграфічную кнігу «Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы».

Апошнія навіны