BE RU EN

«Падатак на дармаедаў» увядуць праз год?

  • 14.10.2013, 8:56

Ідэя ўладаў аб увядзенні падатку на афіцыйна непрацуючых беларусаў блізкая да рэалізацыі.

Пра гэта піша «Белорусский партизан», у распараджэнні якога апынуліся праект указу Лукашэнкі, пастановы ўрада і рашэнне Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як сведчаць дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні «Белорусского партизана», чарговыя паборы з насельніцтва ўлады хочуць увесці з 1 студзеня 2015 года.

Ужо складзены праект указа «Аб некаторых мерах па ўдзелу грамадзян у фінансаванні выдаткаў дзяржавы», праект закона «Аб парадку ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання і іншых зацікаўленых арганізацый па забеспячэнні ўдзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў у адпаведнасці з указам прэзідэнта», абгрунтаванне, падрыхтаванае міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Абгрунтаванне падпісана намеснікам міністра працы Пятром Грушнікам, які ўжо тлумачыў афіцыйна сэнс новага падатку.

Налог на безработных – не просто глупость, а почти реальность

Мяркуецца, што будзе сфармаваная база дадзеных на ўсіх жыхароў РБ ва ўзросце ад 18 да 55 (жанчыны)/60 (мужчыны) гадоў. Стварэннем базы даручылі заняцца МУС. У базу дадзеных уключаць усіх беларусаў, хто фармальна нідзе не працуе.

Папярэдне вызначаная і сума падатку, які прыйдзецца плаціць людзям. Да 1 чэрвеня бягучага года, трэба будзе аплаціць падатак у памеры 20 базавых велічынь (будзе пераглядацца штогод).

За нявыплату або няпоўную выплату грамадзяне будуць прыцягнутыя да адказнасці, устаноўленай заканадаўствам за нявыплату непадатковых даходаў бюджэту базавага ўзроўню.

Налог на безработных – не просто глупость, а почти реальность

Увесь збор інфармацыі, захоўванне і яе выкарыстанне будзе весціся без згоды грамадзян.

Савету Міністраў на працягу паўгода даручана вызначыць парадак збірання плацяжу з грамадзян, забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасці з гэтым указам і прыняць іншыя меры.

Падаткавікі павінны будуць забяспечыць кантроль за паступленнямі падатку на «беспрацоўных» у казну.

Аблвыканкамы павінны забяспечыць працу ўказа на сваіх тэрыторыях.

Налог на безработных – не просто глупость, а почти реальность

Таксама ў праекце закона ўстаноўленыя асобы, якія выключаюцца ад выплаты гэтага падатку, грамадзяне, якія на працягу 6 месяцаў каляндарнага года атрымлівалі даход:

- Па кантракце або па грамадзянска-прававой дамове (прадметам якіх з'яўляецца аказанне паслуг, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці); грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, у тым ліку рэзервістаў; дапамога на дзяржслужбе; дапамога бацькам-выхавацелям, апекунам, прыёмным бацькам; даход у замежнай валюце (гэты спіс зацвердзіць Савет Міністраў); дзяржаўная пенсія; дапамога за дзіцем да 3-х гадоў; дапамога па догляду за дзіцём-інвалідам, за інвалідам 1 групы або за пажылым ва ўзросце ад 80 гадоў, калі яму патрабуецца догляд; штомесячная страхавая выплата з нагоды НЗ на рабоце; стыпендыі.

Таксама вызваляюцца ад выплаты ІП, прыватныя натарыусы, адвакаты, прадпрымальнікі ў сферы аграэкатурызму, людзі, якія здаюць унаём кватэры, грамадзяне, якія зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных на біржы працы, выпускнікі (да 1 верасня), студэнты.

Грамадзяне, якія адбываюць заключэнне; часова непрацаздольныя ў выніку хваробы; бацькі, якія вядуць гаспадарку і выхоўваюць 3 і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

У абгрунтаванні ўказу згадваецца 56 артыкул канстытуцыі, у якім пазначана, што грамадзяне абавязаныя прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

Па ацэнцы ўрада, у першы год прыняцця ўказа, у бюджэт павінна паступіць каля 400 мільярдаў рублёў, а ў далейшым змяншацца, так як беларусы будуць працаўладкоўвацца больш актыўна.

Налог на безработных – не просто глупость, а почти реальность

У дакуменце пазначаныя і негатыўныя наступствы, да якіх можа прывесці прыняцце ўказа:

1. Немагчымасць запатрабаваць падатак з асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, грамадзян выяўленых, але не знойдзеных і гэта прывядзе да росту запазычанасці перад бюджэтам.

2. Узнікненне судовых цяжбаў (з асобамі, якія не згодныя або з тымі, якія не маюць магчымасці заплаціць падатак).

3. Рост узроўню рэгіструемага беспрацоўя.

4. Стварэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што ў Беларусі прапрацоўваецца пытанне па вызначэнні механізму кампенсацыі непрацуючым эканамічна актыўным насельніцтвам часткі дзяржаўных выдаткаў на аказанне ім і іх сем'ям сацыяльных і іншых паслуг, якія датуюцца дзяржавай. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік на анлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайце ведамства.

Чыноўнік адзначыў, што ў адпаведнасці з артыкулам 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаныя прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

Апошнія навіны