Вячаславу Ракіцкаму — 60
- 13.10.2013, 16:07
Вячаслаў Ракіцкі, беларускі мастацтвазнаўца, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысэр дакумэнтальнага кіно, перакладчык, журналіст.
З 1988 да 1999 года працаваў у недзяржаўным часопісе «Спадчына» загадчыкам аддзела, галоўным рэдактарам. Сталы аўтар «Радыё Свабода» ад 1997 году.
Ад 2000 года — аўтар тыднёвай перадачы «Беларуская Атлянтыда», якая выходзіла ў эфір болей за дзесяцігодзьдзе. Выбраныя тэксты зь яе склалі кнігу «Беларуская Атлянтыда: Рэаліі і міфы эўрапейскай нацыі», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» ў 2006 годзе. У 2010 годзе пабачыла сьвет «Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі». У 2011 годзе выйшла кніга «Сто адрасоў свабоды». 1980-2010. Прынцыповы нацыяналіст, мастацкі касмапаліт, майстар joie de vivre.
Фото: «Радыё Свабода»