BE RU EN

Віктар Ганчарэнка падпісаў кантракт з «Кубанню» на 4,5 гады

  • 13.10.2013, 11:45

Былы настаўнік БАТЭ сёння прыступае да трэніроўкі расейскага клуба.

Кантракт з Віктарам Ганчарэнкам разлічаны на чатыры з паловай гады, паведаміў губернатар Краснадарскага краю, прэзідэнт «Кубані» Аляксандр Ткачоў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Цяпер новы галоўны трэнер «Кубані» - Віктар Ганчарэнка з беларускага БАТЭ. Трэнер нестандартны і з вялізным вопытам, у тым ліку ў ЛЧ. З Ганчарэнкам сёння падпісаны кантракт на 4,5 года , і ўжо заўтра ён прыступае да трэніровак, - напісаў Ткачоў. - Перад «Кубанню» стаіць сур'ёзная задача - выйсці з групы ў Лізе Еўропы. Мы там упершыню і чакаем выніку».

Нагадаем , учора былы трэнер БАТЭ пацвердзіў свой сыход з клуба. Новым настаўнікам БАТЭ стане Аляксандр Ермаковіч.

Апошнія навіны