BE RU EN

Мільён індыйцаў эвакуіравалі праз шторм

  • 13.10.2013, 10:28

Колькасць жыхароў Індыі, эвакуяваных праз набліжэнне цыклону «Файлін», дасягнула мільёна чалавек.

Паводле дадзеных індыйскіх уладаў, у штаце Арыса свае дамы пакінулі пад 860 тысяч чалавек, і больш за 100 тысяч прыйшлося перавезці з штата Андра-Прадэш, піша Lenta.ru.

Як паведамілі ў нацыянальным цэнтры надзвычайных сітуацый, гэта самая буйная эвакуацыя за ўсю гісторыю краіны. Апошні раз маштабныя перамяшчэнні людзей у Індыі праводзіліся ў 1990 годзе, таксама праз набліжэнне цыклона, аднак тады колькасць эвакуяваных была на траціну меншая.

«У цэлым мы задаволеныя тым, як прайшла эвакуацыя», - паведаміў журналістам віцэ-прэзідэнт ведамства Мар Шашыдар Рэддзі.

Пакуль улады паведамілі толькі аб пяці загінулых, дадае агенцтва Reuters. Чацвярых прыціснулі дрэвы, якія ўпалі, а пятую жанчыну заваліла абломкамі яе дома. Страты, што нанесеныя інфраструктуры ўсходняй Індыі, пакуль не ацэненыя, улады маюцца заняцца гэтым, калі шторм закончыцца.

Фота: EPA

Апошнія навіны