BE RU EN

Назарбаеў: Беларусь пастаўляе нам мяса старых кароў

  • 12.10.2013, 10:56

Прэзідэнт Казахстана лічыць абразлівым стаўленне Беларусі да казахаў.

Беларусь пастаўляе ў Казахстан ялавічыну, атрыманую ў выніку забою адпрацаваўшых свой тэрмін малочных кароў, сцвярджае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, паведамляе КАЗТАГ.

«Мы не пярэчым супраць мяса, мяса добрага, беларускага. Мне кажуць, карову аддаілі, адпрацавала сваё, рэжуць, і няхай казахі ядуць. Старых кароў нам адпраўляюць, а маладых сабе пакідаюць. Вы ведаеце, што мяса старой каровы коткам даюць?», - сказаў ён падчас пасяджэння ўрада.

«Куды вы глядзіце? Хто-небудзь сочыць за гэтай справай?», - запытаўся ў чальцоў урада Назарбаеў.

Ён адзначыў, што Казахстан не экспартаваў у гэтым годзе ні мяса, ні каўбасных вырабаў, у той час як урад плануе ўжо ў 2016 годзе выйсці на штогадовы экспарт 60 тыс тон мяса.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны