BE RU EN

Партрэт Статкевіча ля гіпермаркета «Карона»

  • 11.10.2013, 20:12

Актывісты «Zмены» выказалі ў Менску салідарнасць з палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

11 кастрычніка актывісты «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» - вывесілі на прыпынку каля гіпермаркета «Карона» плакат з партрэтам і надпісам «Свабоду Статкевічу». У той жа час на паркане 1-й клінічнай лякарні з'явілася расцяжка з аднайменным тэкстам.

Ніхто з удзельнікаў не быў затрыманы, аўтамабілісты сігналілі ў іх падтрымку, паведамляе БелаПАН.

Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН

Апошнія навіны