BE RU EN

Навукоўцы назвалі найлепшы ўзрост для вывучэння моў

  • 11.10.2013, 18:56

Спецыялісты з Каралеўскага каледжа Лондана выявілі, у якім узросце чалавек лягчэй за ўсё засвойвае новыя мовы.

Экспэрты прыйшлі да высновы, што самым прыдатным перыядам для засваення новай мовы з'яўляецца ўзрост у 2-4 гады. Пра гэта навукоўцы заяўляюць у артыкуле, апублікаваным у аўтарытэтным выданні «The Journal of Neuroscience», піша «Карэспандэнт».

Сваю заяву даследчыкі тлумачаць тым, што ў гэты перыяд асабліва актыўна развіваецца абсяг мозгу, які звязаны з моўнымі навыкамі.

Да такіх высноў даследчыкі прыйшлі, правёўшы аналіз вынікаў сканавання галаўнога мозгу 108 дзяцей ва ўзросце ад 1 года да 6 гадоў, якія нармальна развіваюцца.

Увага спецыялістаў была сканцэнтраваная на міелінаавай абалонцы нервовых валокнаў у мозгу (актыўнае фармаванне гэтай абалонкі адбываецца цягам першых двух гадоў жыцця).

Апошнія навіны