BE RU EN

Шведы праляцяць над Беларуссю на амерыканскім самалёце

  • 11.10.2013, 17:03

Ваенныя інспектары здзейсняць назіральны палёт над Беларуссю і Расеяй.

«У перыяд з 14 па 18 кастрычніка 2013 года ў рамках Дамовы па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту сумеснай місіі ЗША і Швецыі над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельнікаў - Беларусі і Расеі на амерыканскім самалёце назірання АС-135В», - паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Мэтай правядзення назіральнага палёту з'яўляецца кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыях дзяржаў, якія назіраюцца.

Дамова па адкрытым небе падпісана 24 сакавіка 1992 года ў Хельсінкі міністрамі замежных спраў 25 дзяржаў, у тым ліку Беларуссю. Дамова ўступіла ў сілу 1 студзеня 2002 года. У цяперашні час яе ўдзельнікамі з'яўляюцца больш за 30 дзяржаў.

Апошнія навіны