BE RU EN

Apple удвая скарачае вытворчасць iPhone 5С

  • 11.10.2013, 15:51

Кампанія Apple, як мяркуецца, удвая скарачае вытворчасць бюджэтных смартфонаў iPhone 5С.

Пра гэта паведамляе CNet са спасылкай на кітайскія СМІ. Па наяўных дадзеных, цяпер вырабляецца 150 тыс. мадэляў iPhone 5С у дзень замест 300 тыс.

Лічыцца, што прычынай такога рашэння стаў больш нізкі попыт на iPhone 5С у параўнанні з попытам на флагманскі iPhone 5S. Абодва смартфона былі прадстаўленыя ў верасні, піша «Газета.Ru».

Як адзначае выданне, пацвярджэннем такіх чутак можа з'яўляцца тое, што ў афіцыйнай анлайн-краме Apple мадэль iPhone 5С гатовая да адпраўкі заказчыку на наступны дзень пасля афармлення куплі, а мадэль iPhone 5S - праз некалькі тыдняў.

Раней паведамлялася, што афіцыйныя продажы iPhone 5S і iPhone 5С пачнуцца ў Расеі, Італіі і Іспаніі 25 кастрычніка.

Апошнія навіны