BE RU EN

«Бітва кашалькоў»: два расейца прапілі ў заклад $200 тысяч

  • 11.10.2013, 15:16

Спрэчка двух расейскіх багацеяў шакавала наведвальнікаў лонданскага клуба Kitsch.

Маладыя людзі, якім на выгляд было каля 30 гадоў, правялі спаборніцтва, хто больш выдаткуе на выпіўку за ноч, перадае НТВ.

У выніку пераможца пакінуў у клубе амаль 67 тысяч фунтаў, а яго візаві - больш за 64 тысяч фунтаў.

Было замоўлена амаль 150 бутэлек элітнага шампанскага Dom Perignon і Cristal, віскі Chivas Regal і Glenmorangie, гарэлка Belvedere, а таксама нямала іншага дарагога спіртнога.

«Гэта была адна з самых дзіўных начэй з тых, што я бачыў. Гэтыя два хлопцы спаборнічалі ў тым, хто купіць больш шампанскага. Кожны раз, калі адзін заказваў пяць бутэлек, іншы браў спачатку шэсць, а потым сем, а потым і восем. Вакол кожнага століка быў натоўп ашальмляльных жанчын. Усё роўна гэтым хлопцам спатрэбілася б дапамога з выпіўкай», - распавядае сведка.

Зрэшты, на століках усё роўна засталося нямала недапітых бутэлек.

Апошнія навіны