BE RU EN

Колю распавядаюць на ноч пра Сталіна і Гітлера

  • 11.10.2013, 12:33

Беднаму Колю можна паспачуваць.

На прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік распавёў аб тым, што распавядае на ноч свайму малодшаму сыну, перадае «Інтэрфакс».

«Кожны вечар, калі мне даводзіцца ўкладваць малога спаць, ён мне кажа: «Так, тэлевізар нельга глядзець, ты мне расказваеш гісторыю. Як, зноў пра вайну?» - «Зноў пра вайну». У мяне ўжо няма гісторый гэтых: кожны вечар - пра вайну. Пра Сталіна, пра Гітлера, як яны планавалі гэтую аперацыю. Пацанёнак, трэці клас, - пра вайну і пра вайну цэлы год», - распавёў Лукашэнка.

Кіраўнік адзначыў, што з-за вялікай цікавасці сына да гістарычных расказаў яму «ўжо няма чаго распавядаць, хоць я па сваёй першай адукацыі гісторык».

«Я ўжо перайшоў да вайны з Напалеонам. Барадзінская бітва, як яны (французы - ІФ) назад адступалі. І вось мы ляцім на верталёце, Бярэзіна, я распавядаю пра французаў: вось тут іх утапілі, масты спаленыя і да таго падобнае», - працягнуў кіраўнік.

Ён падкрэсліў, што распавядаць пра Вялікую Айчынную вайну падрастаючаму пакаленню трэба пастаянна.

«Каб захаваць памяць (аб Вялікай Айчыннай вайне), старэйшае пакаленне - мы з вамі - павінны не толькі кожны дзень аддаваць даніну нашай Перамозе. Мы павінны кожную гадзіну выхоўваць сваіх дзяцей, унукаў, распавядаючы аб гэтай вайне», - адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны