BE RU EN

Запаветы Уга Чавеса будуць вучыць у школах і ўніверсітэтах

  • 11.10.2013, 11:53

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прапанаваў вывучаць ідэйную спадчыну лідара баліварыянскай рэвалюцыі ў школах і ўніверсітэтах.

«Трэба ўключыць у школьныя і ўніверсітэцкія праграмы вывучэнне ідэйнай спадчыны Уга Чавеса - самага перадавога вучэння ХХI стагоддзя, - сказаў Мадура. - Чавес распрацоўваў яго дзякуючы сваёй геніяльнасці і мудрасці, грунтуючыся на любові да народа».

Мінулым летам Мадура стварыў навукова-даследчы інстытут па вывучэнню ідэйнай спадчыны Уга Чавеса. Кіраўніком быў прызначаны губернатар штата Барынас Адан Чавес - старэйшы брат памерлага ў пачатку года ад раку прэзідэнта, піша «Комсомольская правда».

Уга Чавес памёр 5 сакавіка 2013 года. Пра яго смерць абвясціў віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура па нацыянальным тэлебачанні. Непасрэднай прычынай смерці стаў шырокі інфаркт.

Цела памерлага прэзідэнта Уга Чавеса будзе забальзамавана і змешчана ў сталічны Музей рэвалюцыі пад шкляным купалам для таго, каб народ мог бачыць яго вечна. А саму ўстанову з часам ператвораць у маўзалей.

Апошнія навіны