BE RU EN

Навукоўцы знайшлі на Байкале ледавікі ўзростам 100 тысяч гадоў

  • 11.10.2013, 10:33

Расейскія навукоўцы даказалі, што ва Усходняй Сібіры ёсць ледавікі. Для гэтага яны адправіліся на Баргузінскі хрыбет.

У ходзе экспедыцыі спецыялісты выявілі крутыя ледавікі пад ухілам каля 30 градусаў, яны былі пакрытыя пяцісантыметровым пластом сцякаючай па іх ледзяной вады. З перыядычнасцю 5-10 хвілін уніз па ледавіку праносіліся камяні памерам з невялікі аўтамабіль, паведамляе world.fedpress.ru.

У выніку навукоўцам атрымалася даказаць, што з васьмі ўчасткаў абляднення двое - гэта сапраўдныя ледавікі плошчай у 0,2 кіламетра. Іх меркаваны ўзрост - каля 100 тысяч гадоў.

Зараз даследчыкам трэба будзе высветліць, як і чаму тут утварыліся гэтыя ледавікі.

Апошнія навіны