BE RU EN

Самалёт з беларускай кантрабандай разбіўся ва Украіне

  • 11.10.2013, 7:40

АН-2 кіламетр не дацягнуў да аэрадрома калгасу ў Валынскай вобласці.

Відавочцаў аварыі да гэтага часу не знайшлі, аднак на месцы здарэння відаць, што самалёт пачаў прызямляцца на поле і трапіў шасі ў дрэнажную канаву, перадае тэлеканал ТСН. Пасля гэтага самалёт раскалоўся напалам.

Вядома, што праваахоўныя органы ўжо ідэнтыфікавалі целы двух загінулых. Гэта жыхар Валыні і адэсіт. Сам самалёт ляцеў з Беларусі без ліцэнзіі на палёт.

Удакладненне абставінаў трагедыі, якая адбылася ўчора, працягнуць спецыялісты з Нацыянальнага бюро расследаванняў Украіны, якія павінны даследаваць прыборы і «чорную скрыню».

Самалёт перавозіў кантрабанду. Каля месца трагедыі быў заўважаны грузавік, у які грузілі мяшкі з цыгарэтамі беларускай вытворчасці.

Апошнія навіны