BE RU EN

Матч Гішпанія - Беларусь не адбудзецца?

  • 10.10.2013, 20:06

Матч кваліфікацыі на Чэмпіянат свету 2014 года паміж Гішпаніяй і Беларуссю пад пагрозай зрыву.

На стадыёне «Іберастар» у Мальёрцы, на якім і павінна была адбыцца сустрэча, выбухнуў генератар, у выніку чаго тры чалавекі атрымалі раны, піша «Савецкі спорт».

Рабочыя стадыёна паведамілі, што могуць не паспець ліквідаваць няспраўнасць да дня матчу.

Федэрацыя футбола Гішпаніі адправіць запыт у ФІФА з просьбай правесці адборачны матч ЧС-2014 з Беларуссю ў іншым горадзе.

У гэты момант прапрацоўваюцца два варыянты - змяненне даты правядзення альбо месца правядзення матчу. У абодвух выпадках патрабуецца згода беларускага боку, паведамляе мадрыдскае выданне As.

Апошнія навіны