BE RU EN

СК не будзе распачынаць справу за наезд амапаўскай «газэлі» на людзей

  • 10.10.2013, 18:00

Следчы камітэт адмовіў у распачынанні крымінальнай справы за наезд міліцэйскага мікрааўтобуса на гледачоў у Бабруйску.

Пра гэта сайту charer97.org паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

«Паколькі адсутнічае заява ад пацярпелай, то паводле факту здарэння ў распачынанні крымінальнай справы адмоўлена», - сказала яна.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 29 чэрвеня гэтага года на цэнтральнай плошчы Бабруйска, дзе святкавалі Дзень горада. АМАП зладзіў там паказальныя выступы і дэманстраваў публіцы захоп злачынцаў. Адзін з самаходаў, які ўдзельнічаў у выступе, рэзнуўся ў натоўп людзей. Адна дзяўчына пацярпела.

Пазней стала вядома, што муж 22-гадовай пацярпелай бабруйчанкі служыць у АМАПе і быў у суседнім мікробусе ў момант здарэння.

Апошнія навіны