BE RU EN

RnB-гурт са Смалявічаў здымае кліп схаванай камерай

  • 10.10.2013, 15:21

Гурт Just Go распачаў здымкі відэакліпа на кампазіцыю «Спокойной ночи».

Аператарскую, рэжысёрскую працу і мантаж будзе рабіць прадакшн-студыя партала «Деловой Минск», перадае БелаПАН.

«Галоўная ідэя кліпа, - распавядаюць удзельнікі калектыву Вадзім Саўко і Яўген Дубоўскі, - гэта каханне на адлегласці. Герою трэка засталося 24 гадзіны, каб прыехаць на цягніку да сваёй каханай дзяўчыны. Магчыма , менавіта таму ў кліпе будзе нямала цягнікоў. А пакуль ідзе час перад доўгачаканай сустрэчай, закаханыя сустракаюцца... у сне, пра што дамаўляюцца паміж сабой загадзя. Гэта таксама будзе адлюстравана ў кліпе».

Значная частка матэрыялу ўжо знятая. Прычым нямала планаў знята схаванай камерай. Гэта сцэнкі з жыцця звычайных людзей - закаханыя парачкі, пасажыры цягнікоў на сталічным вакзале, простыя мінакі на вуліцах.

Апошнія навіны