BE RU EN

Лукашэнка сустрэнецца з расейскім прэс-турам

  • 10.10.2013, 13:37

Беларускі кіраўнік 11 кастрычніка правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Прэс-канферэнцыя беларускага кіраўніка па традыцыі завяршае прэс-тур расейскіх журналістаў па Беларусі, асноўная частка якога ў гэтым годзе прайшла ў Гродзенскай вобласці.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел больш за 90 чалавек, якія прадстаўляюць федэральныя сродкі масавай інфармацыі, СМІ суб'ектаў Расеі, «саюзныя» СМІ і Міждзяржаўную тэлерадыёкампанію «Мир». Усяго на прэс-канферэнцыі будзе прадстаўлена больш за 70 СМІ.

Плануецца, што прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 11.00.

Апошнія навіны