BE RU EN

У Гомелі кіроўцы ўчынілі «разборку» пасярод дарогі (Відэа)

  • 10.10.2013, 12:40

Канфлікт двух суровых гомельскіх аўтааматараў трапіў у аб'ектыў рэгістратара.

Адзін, зрэшты, апынуўся крыху менш суровым і замкнуўся ў машыне. Гэта адбывалася ўчора на кольцы каля былога завода гандлёвага абсталявання ў Гомелі. Што паслужыла прычынай - не зусім ясна, піша onliner.by.

Прама на кольцы BMW прыціскае Renault да бардзюра. Пры гэтым кіроўца нямецкай машыны не звяртае ўвагі на тых, хто едзе ззаду. Бо ён чымсьці абураны.

Відэа - livegomel.com

Апошнія навіны