BE RU EN

Масавы забой свіней пад Ушачамі

  • 10.10.2013, 11:30

На свінакомплексе ва Ушацкім раёне адбываецца масавы забой жывёл.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Ва Ушацкім раёне на свінакомплексе «Арэхаўна» ідзе масавае знішчэнне свінняў», - напісаў ён.

У Сарочынскім сельсавеце, да якога належыць аграгарадок Арэхаўна, дадзеную інфармацыю карэспандэнту charter97.org пацвердзілі.

«Комплекс зачыняецца і больш працаваць не будзе ў сувязі з афрыканскай чумой свіней», - сказала кіраўніца справамі старшыні сельсавета Ларыса Пацэйка.

Нагадаем, інфармацыя аб масавым моры свіней у Беларусі з'явілася ў канцы красавіка. Спачатку ўлады катэгарычна адмаўлялі эпідэмію.

За апошнія некалькі месяцаў чытачы нашага сайта паведамілі аб масавым забоі свіней у Менскай і Віцебскай абласцях. Пад Віцебскам да барацьбы з «сакрэтнай хваробай» свіней прыцягнулі супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама паведамлялася, што масавы забой свіней пачаўся ў Стаўбцоўскім, Карэліцкім, Іўеўскім, Лідскім, Навагрудскім, Зэльвенскім, Мастоўскім і Гродзенскім раёнах.

Апошнія навіны