BE RU EN

Відэа выратавання кацяняці на пажары скарыла інтэрнэт

  • 1.10.2013, 20:58

Відэаролік, на якім бачна, як каліфарнійскія пажарнікі ратуюць маленькае кацяня, стаў сапраўдным гітом YouTube, набраўшы ўсяго за 5 дзён 14 мільёнаў праглядаў.

Колькасць ахвотных убачыць цудоўнае выратаванне кацінага дзіцяняці далей расце.

Відэа было зробленае ў горадзе Фрэсна, дзе загарэлася ветэрынарная клініка. Пажарнікі выявілі маленечкае кацянё ў задымленым памяшканні, калі яно ўжо не дыхала. Але выратавальнік на імя Коры Каланік усё адно распачаў спробу аджывіць малечу, надзеўшы яму на мыску кіслародную маску і паліваючы яго вадой. Пасля гэтых маніпуляцый адбыўся цуд: кацяня аджыла і заварушылася, піша nv-news.com.

Цяпер Коры Каланіка ўважаюць за сапраўднага героя мільёны жыхароў планеты. У камэнтарах карыстальнікі пішуць, што ў гэтага хлопца вялікае і дабратлівае сэрца.

Апошнія навіны