BE RU EN

Юры Хашчавацкі: Чыноўнікаў трэба лячыць у Навінках

  • 1.10.2013, 18:47

«Вертыкальшчыкам» сапраўды патрэбна асобная клініка - псіхіятрычная.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў рэжысёр Юры Хашчавацкі, каментуючы будаўніцтва клінікі для чыноўнікаў за $130 мільёнаў.

«Чыноўнікаў трэба лячыць асабліва. А так як у Беларусі іх развялося вельмі шмат, то аднаго корпуса ў Навінках ім не хопіць. Я, дарэчы, рукамі і нагамі за гэта будаўніцтва, бо чыноўнікі сапраўды хворыя. Яны хворыя на галаву, прычым абсалютна ўсе. Яны хварэюць усімі комплексамі, якімі заразіліся ад свайго «галоўнакамандуючага», і іх трэба вылечыць. Уявіце сабе, колькі смецця ў іх у мазгах, колькі сапсаваных нерваў ад стасункаў з «усенароднаабраным». Таму 130 мільёнаў даляраў не хопіць. Трэба ўкласці туды 130 мільярдаў, і то я не ўпэўнены, што іх можна будзе вылечыць. Бо гэтая клініка патрэбна, і чым большая, тым лепш», - перакананы рэжысэр.

Ён мяркуе, што неабходна пабудаваць пасярод гэтай клінікі вялікую рэзідэнцыю і накіраваць туды лепшых спецыялістаў-псіхіятраў.

«Таго, што адбываецца ў галовах чыноўнікаў, не ведае ніхто. Нават Зігмунд Фрэйд не разабраўся б, таму што колькасць мазаічных комплексаў, якімі яны заразіліся, вельмі вялікая. Таму трэба вельмі доўга разбірацца і трэба, каб псіхолагі правялі вялікае даследаванне. Вядома, было б не дрэнна перавесці псіхіятрычныя бальніцы для чыноўнікаў на самаакупнасць, але гэта пасля. Як толькі мы здолеем ізаляваць «галоўнага хворага», тады чыноўнікі панясуць усе свае заробкі туды», - падсумаваў Юры Хашчавацкі.

Нагадаем, пад Менскам з'явіцца новая спецклініка для чыноўнікаў коштам 130 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны