BE RU EN

Ва Украіне ў БелАЗа выбухнула шына

  • 1.10.2013, 17:36

У Вінніцкай вобласці ў выніку выбуху шыны БелАЗа загінуў чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя з цяжкімі траўмамі.

Як паведамляе Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях, інцыдэнт адбыўся ўчора, 30 верасня, у Калінаўскім раёне вобласці.

Паведамляецца, што падчас рамонту кола спецаўтамабіля БелАЗ выбухнула шына, што прывяло да гібелі 48-гадовага кіроўцы ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, выкліканай ударам аб пагрузчык, піша korrespondent.net.

Акрамя таго, з сур'ёзнымі траўмамі твару былі шпіталізаваныя два мужчыны 52 і 20 гадоў.

Апошнія навіны