BE RU EN

У Гродна танцавалі супраць канфліктаў на дарогах

  • 1.10.2013, 15:43

Аўтаўладальнікі сышліся на дарозе ў танцавальнай бітве.

1 кастрычніка ў Гродна партал Autogrodno.by і балет Яўгена Якуша пры падтрымцы ДАІ горада правялі акцыю супраць канфліктаў на дарогах.

На адным з перакрыжаванняў штучна была створаная канфліктная сітуацыя паміж кіроўцамі машын. Аўтамабілі спыніліся на чырвонае святло святлафора, з іх выйшлі кіроўцы і пачалі высвятляць адносіны. Да канфлікту далучыліся іх пасажыры. Калі напал запалу дасягнуў піка і здалося, што масавай бойкі не пазбегнуць, усе ўдзельнікі канфлікту раптам пачалі танцаваць, піша БелаПАН.

У імправізаванай танцавальнай бітве прынялі ўдзел прафесійныя артысты з шоў-балета сучаснага танца Яўгена Якуша. Пасля завяршэння нумара, усе ўдзельнікі расселіся па машынах і з'ехалі.

Па задумцы арганізатараў, гэтая акцыя павінна дапамагчы кіроўцам паважліва ставіцца адзін да аднаго, знаходзіць новыя магчымасці вырашэння канфлікту без абразаў і боек.

У Гродна танцавалі супраць канфліктаў на дарогах. Фота: БелаПАН

Апошнія навіны