BE RU EN

Харвацкі нырэц затрымаў дыханне на 22,5 хвіліны

  • 1.10.2013, 13:51

Горан Колак удыхнуў чыстага кіслароду і нырнуў у спецыяльны басейн на галоўнай плошчы Заграба.

Ён пабіў папярэдні сусветны рэкорд на 8 секунд.

Харвацкі дайвер Горан Колак здолеў затрымаць дыханне на 22,5 хвіліны, чым пабіў папярэдні сусветны рэкорд на 8 секунд.

На галоўнай плошчы Заграба быў усталяваны спецыяльны басейн, 30-гадовы нырэц удыхнуў чыстага кіслароду, што дазволена правіламі, і нырнуў.

РСН адзначае, што, хоць трэнер харвацкага спартсмена і сказаў, што такія дасягненні ўносяць вялікі ўклад у развіццё медыцыны - навуцы да гэтага часу не вядома, што адбываецца з арганізмам чалавека пры такой доўгай затрымцы дыхання.

Апошнія навіны