BE RU EN

Абаронца «Рубіна» адмовіўся выступаць за зборную Беларусі

  • 1.10.2013, 13:32

Замест гэтага Міхаіл Бабічаў вырашыў узяць расейскае грамадзянства.

Беларускі абаронца казанскага «Рубіна» Міхаіл Бабічаў адмовіўся выступаць за зборную Беларусі і не прыбыў у размяшчэнне юніёрскай каманды краіны, якая рыхтуецца да 1-га кваліфікацыйнага раўнду адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы (U-19). Спаборніцтвы ў 5-й групе пройдуць у Менску і Барысаве, і ў падапечных Андрэя Пышніка адбудуцца матчы 10 кастрычніка - з немцамі, 12-га - з шатландцамі і 15-га - з латвійцамі, піша «Прессбол».

Выхаванец пастаўскага ПМЦ, якому ў лютым споўнілася 18 гадоў, даслаў у БФФ заяву аб тым, што прымае расейскае грамадзянства і адмаўляецца выступаць за зборныя Беларусі.

Федэрацыя мае намер прыняць меры ў адказ. На яе запыт у адпаведныя органы прыйшоў адказ, што з заявай аб выхадзе з беларускага грамадзянства Бабічаў не звяртаўся. А без гэтага, такім чынам, ён не можа атрымаць расейскае падданства. Таму за няяўку ў юніёрскую зборную Беларусі футбалісту пагражае дыскваліфікацыя.

Апошнія навіны