BE RU EN

Футбалістам «Рудзенска» больш за год не выдаюць зарплату

  • 1.10.2013, 12:55

Клуб да гэтага часу не выплаціў гульцам па 24 мільёны рублёў за мінулы год.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

«Добры дзень! Мяне завуць Зміцер. На маёй былой працы ў дачыненні да мяне і іншых супрацоўнікаў маецца запазычанасць па заработнай плаце. Мой працадаўца - футбольны клуб «Рудзенск» за 2012 год не выплацiў мне каля 24 мільёнаў рублёў і прыкладна па столькі ж астатнім 15 футбалістам. Гэтая запазычанасць застаецца па гэты дзень», - падкрэсліў чытач.

Ён адзначыў, што пасля заканчэння працоўнага кантракту 20 лістапада 2012 года забраў сваю працоўную кніжку і звярнуўся ў суд Пухавіцкага раёна.

«Праз тры днi пасля заканчэння працоўнага кантракту суд вынес рашэнне аб вяртанні мне грашовых сродкаў працадаўцам. Але ніякіх грошай да гэтага часу няма. Я неаднаразова звяртаўся да прыставаў па маёй справе, але яны мне адказваюць, што ўсе рахункі фірмы арыштаваныя, і як толькі з'явяцца грошы, усё аддадуць. Тым не менш, фірма існуе, вядзе свой бізнес і бухгалтэрыю», - сказаў на заканчэнне чытач.

Адзначым, што праблемы з выплатай заробку маюцца і ў мазырскага клуба «Славія».

Апошнія навіны