BE RU EN

Akute едуць з новымі песнямі ў Літву, Латвію і Польшчу

  • 1.10.2013, 11:43

Беларускі гурт Akute у кастрычніку дасць шэраг канцэртаў у краінах-суседках Беларусі.

Балтыйскі міні-тур калектыву пачнецца 3 кастрычніка з канцэрту ў Вільні, - гэта будзе першы сольны канцэрт Akute у літоўскай сталіцы. Потым музыкі ўпершыню наведаюць Латвію: 4 кастрычніка яны выступяць у Рызе, а 5 кастрычніка - у Ліепаі. 19 кастрычніка адбудзецца першае выступленне Akute у Варшаве.

- Міні-тур дапаможа нам падрыхтавацца да вялікага канцэрту ў менскім клубе Re:Public, які адбудзецца 16 лістапада. У рамках гэтых выступленняў плануем сыграць зусім новыя песні, якія потым можна будзе пачуць і ў Менску, - распавядае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

Зараз Akute працуюць над трэцім студыйным альбомам.

Апошнія навіны