BE RU EN

Падаражэў звадкаваны газ для насельніцтва

  • 1.10.2013, 10:58

У Беларусі звадкаваны газ у малалітражных балонах для насельніцтва стане даражэй на 4%.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №68 ад 18 верасня 2013 года.

«У мэтах забеспячэння эфектыўнасці фінансава-эканамічнай дзейнасці нафтаперапрацоўчых і газазабеспячальных арганізацый пры рэалізацыі звадкаваных газаў на ўнутраным рынку Міністэрствам эканомікі прынятае рашэнне аб павелічэнні дзеючых коштаў на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву ў малалітражных балонах аб'ёмам 1-27 літраў на 4%», - гаворыцца ў пастанове.

Павышэнне коштаў на звадкаваны газ у малалітражных балонах не датычыцца звадкаванага газу, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах аб'ёмам 50 літраў (21 кг), кошт на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пастанова Мінэканомікі ад 18 верасня 2013 г. №68 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны