BE RU EN

Ацяпленне ў Менску будуць уключаць з 2 кастрычніка

  • 1.10.2013, 10:21

Улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, у Менгарвыканкаме вырашана дазволіць з 2 кастрычніка ўключэнне ацяплення ў жылых дамах.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Менгарвыканкама.

С 2 кастрычніка ацяпленне таксама будуць уключаць у інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, будынках навучальных устаноў Менска.

«Уключэнне ацяплення будзе ажыццяўляцца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На час уключэння ацяплення будзе арганізаванае дзяжурства персаналу», - адзначылі ў прэс-службе.

Пры тэмпературах вонкавага паветра вышэй за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў будзе вырабляцца ў рэжыме прапальвання.

Апошнія навіны