BE RU EN

YouTube стварае ўласную музычную прэмію

  • 1.10.2013, 10:11

Кампанія YouTube вырашыла стварыць уласную музычную прэмію.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным блогу відэасэрвісу. Першая цэрымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 3 лістапада, піша «Газета.Ru».

Асноўныя мерапрыемствы YouTube Music Awards адбудуцца ў Нью-Йорку. Таксама запланаваныя трансляцыі з Сеула, Масквы, Лондана і Рыа-дэ-Жанейра.

У шоў прымуць удзел вядомыя міжнародныя артысты, у тым ліку спявачка Лэдзі Гага, рэпер Эмінэм і гурт Arcade Fire, а таксама зоркі YouTube Ліндсі Стэрлінг і CDZA.

Мастацкім кіраўніком цэрымоніі прызначаны рэжысёр Спайк Джонс, вядучым - акцёр Джэйсан Шварцман.

Намінацыі будуць абвешчаныя 17 кастрычніка. Прэтэндэнтаў на прыз выберуць на аснове відэаролікаў, паказаных на YouTube на працягу апошняга года.

Апошнія навіны