BE RU EN

Бойку ў Пінску зладзілі крымінальныя групоўкі?

  • 9.01.2013, 21:58

Сталі вядомыя новыя драбніцы масавай бойкі ў Пінску.

Са сведчанняў відавочцаў, гасцей кавярні абслугоўваў адзін бармэн, нікога іншага ў зале кальяну не было. Гэта сведчыць аб тым, што сабраліся асаблівыя госці, і староннім уваход быў строга забаронены. У Пінску ходзяць чуткі, што біліся за месца пад сонцам дзве крымінальныя групоўкі, піша мясцовы сайт tomin.by.

На гэты момант пасля бойкі ў пінскім бары ў шпіталі знаходзяцца ўжо дзевяць чалавек.

Да медыкаў звярнуўся мужчына, дзень нараджэння якога і адзначалі ў ноч з 6 на 7 студзеня, у мясцовым кальян-бары «Шацёр». Ён і стаў дзевятым пацыентам.

З паведамленняў мясцовых СМІ, у бойцы бралі ўдзел ад 15 да 20 чалавек. Трушчылі ўсё. Аднак, паводле звестак міліцыі, ні халодная ні агнястрэльная зброя не выкарыстоўвалася.

З адных звестак ўсе ўдзельнікі бойкі - пінчукі. З іншых - адзін з іх жыхар Берасця. Усе пацярпелыя знаходзяцца пад аховай супрацоўнікаў міліцыі, кантакт старонніх асоб з імі забаронены.

Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны