BE RU EN

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» падарылі цацкі дзецям-сіротам

  • 9.01.2013, 21:18

Наведванне дзіцячых дамоў у навагоднія і калядныя святы стала традыцыяй для менскіх актывістаў кампаніі.

Гэтым разам моладзь наведала адзін са сталічных дзіцячых дамоў, каб пагутарыць з дзецьмі і перадаць ім прысмакі ды іншыя падарункі. Дзеткі былі вельмі ўзрадаваныя гасцям і шмат якім новым цацкам.

Акцыя падтрымкі дзяцей-сірот прайшла ў рамках кампаніі «Разам для Беларусі» пры падтрымцы фонду «Беларускі Дом у Варшаве».

Апошнія навіны