BE RU EN

У Велікабрытаніі выдадзенае «Дзікае паляванне караля Стаха»

  • 9.01.2013, 16:22

Аповесць Уладзіміра Караткевіча выдадзеная на англійскай мове выдавецтвам Glagoslav Publications.

«Дзікае паляванне караля Стаха» - гэта містычны трылер на гістарычным фоне, - гаворыцца ў анатацыі кнігі на сайце выдавецтва. - З першых жа старонак чытач апускаецца ў атмасферу цёмнага страху перад непазбежным. Чытачу не спатрэбіцца шмат часу, каб пачаць з трывогай суправаджаць Беларэцкага на балотах, у яго сустрэчах з дзіўнымі асобамі, якія вар'яты, ці напалоханыя, ці хаваюць нешта важнае, а часам і проста няшчасныя».

Адзначаецца, што канва аповесці «ўключае ў сябе і асабістую тэму сумных разважанняў аўтара пра лёс нацыі», піша БелаПАН.

Як паведамляецца на сайце выдавецтва Glagoslav Publications, кніга выдадзеная ў мяккім і цвёрдым пераплёце, ёсць таксама магчымасць купіць кнігу ў электронным выглядзе.

Апошнія навіны