BE RU EN

Міліцыя просіць данасіць на самагоншчыкаў

  • 9.01.2013, 14:25

Вяртаюцца савецкія традыцыі барацьбы з самагоншчыкамі.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» начальнік аддзялення ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Менаблвыканкама Андрэй Амбражэй, званкі «свядомых» грамадзян на спецыяльна створаную прамую лінію прымаюцца кругласутачна. Будзе правераная любая інфармацыя, у тым ліку ананімная, якая паступіла ад жыхароў Менска і сталічнай вобласці.

У студзені бягучага года ў Менскай вобласці спыненая дзейнасць двух буйных самагонных вытворчасцей, нагадваюць міліцыянты. У Маладзечне ў адным з хлявоў міліцыянты выявілі міні-завод з больш чым 1.500 літрамі брагі і 230 літрамі самагонкі, прыгатаванай для продажу. Вытворчасць тут была арганізаваная на высокім узроўні: да самагоннага апарату падведзены прыродны газ.

За выраб самагонкі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Апошнія навіны