BE RU EN

Пуцін зноў ігнаруе Лукашэнку?

  • 9.01.2013, 12:11

Дата правядзення пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» да гэтага часу не вызначаная.

Бюджэт «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, пакуль не зацверджаны Вышэйшым Дзяржсаветам, выконваецца ў адпаведнасці з часовым бюджэтным роспісам, заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прадстаўніцтве пастаяннага камітэта ў Менску ў сераду.

«Прадугледжаны парадак, у адпаведнасці з якім, да зацвярджэння бюджэту Вышэйшым Дзяржсаветам, прапісаныя ў ім праграмы і мерапрыемствы фінансуюцца штомесяц, па 1/12 ча2сткі гадавога аб'ёму. Ёсць часовы бюджэтны роспіс, праблем з фінансаваннем няма», - адзначылі ў менскім прадстаўніцтве пастаяннага камітэта «саюзнай дзяржавы».

Там паведамілі, што па тэрмінах правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета «пакуль пэўнай інфармацыі ў нас няма, з гэтым пытаннем вызначацца прэзідэнты».

«Дэпутаты» парламенцкага сходу «саюза» Беларусі і Расеі 18 снежня ў Маскве прынялі «саюзны» бюджэт на 2013 год, які па расходах і даходах складае 4,872 млрд. расейскіх рублёў. У гэтым годзе прадугледжанае фінансаванне 11 саюзных праграм і 26 мерапрыемстваў.

Апошнія навіны