BE RU EN

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў гродзенскіх праваабаронцаў

  • 9.01.2013, 10:56

5 студзеня трох гродзенскіх праваабаронцаў прысудзілі да штрафу ў памеры 1,5 млн. рублёў кожнаму за фота з партрэтам Бяляцкага.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі ўжо вынес гэтае пытанне на разгляд Еўрапейскай камісіі і заклікаў умяшацца і выступіць супраць рэпрэсій актывістаў у Беларусі, піша ПЦ «Вясна».

Мігальскі нагадаў, што актывісты Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч 10 снежня мінулага года з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека сфатаграфаваліся з Дэкларацыяй правоў чалавека і плакатамі з выявай Алеся Бяляцкага.

Гродзенская міліцыя класіфікавала гэтыя дзеянні, як «незаконныя пікеты».

Як падкрэсліў Мігальскі, «хваля рэпрэсіяў супраць беларускіх грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі расце. Грамадзяне па-ранейшаму пазбаўленыя права адстойваць свае погляды і ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту».

Апошнія навіны