BE RU EN

Грузія адмаўляецца ад прызыву ў войска

  • 8.01.2013, 16:12

Міністр абароны Грузіі Іраклій Аласанія заявіў, што ў бліжэйшыя гады дзяржава адмовіцца ад абавязковага прызыву і пяройдзе на прафесійнае войска.

«У нас запланаваны пераход на прафесійнае войска ў поўнай меры праз чатыры гады. Паступова тэрмін тэрміновай ваеннай службы скароціцца да 12 месяцаў, пасля чаго мы цалкам пяройдзем на кантрактную службу», - цытуе міністра «Тбилисская неделя».

Аласанія таксама дадаў, што «ў войска нікога нельга забіраць гвалтоўна».

У цяперашні час у Грузіі функцыянуе змешаная сістэма ваеннай службы, войска краіны налічвае 37 тысяч чалавек.

Нагадаем, нядаўна Украіна таксама адмовілася ад абавязковага прызыву ў войска.

Апошнія навіны