BE RU EN

«Белпошта» прапануе падпісацца на часопіс за 110 мільёнаў

  • 7.01.2013, 16:23

Падпіска на асноўныя беларускія газеты на першае паўгоддзе 2013 года падаражэла ў 1,1-1,3 разы, у параўнанні з другім паўгоддзем 2012 года.

Пра гэта сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне коштаў у падпісных каталогах.

Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды», «Рэспублікі», «Народной газеты» і «Белорусской нивы» падаражэлі на 33,1% (са 148.800 да 198.000 рублёў), «Знамени юности» - на 29,6% (з 81.000 да 105.000), «7 дней» - на 26,8% (з 78.300 да 99.300), «Комсомольской правды в Беларуси»- на 24,5% (са 377.400 да 469.800).

«Белорусская военная газета» павялічыла кошт падпіскі на 31% (з 83.100 да 108.900 рублёў), «На страже» - на 22,7% (з 80.700 да 99.000).

Кошт падпіскі на «БелГазету» ўзрос на 9,5% (з 15.600 да 115.600 рублёў), «Белорусы и рынок» - на 28,6% (з 70.200 да 90.300), «Нашу ніву» - на 3,3% (з 91.500 да 94.500), «Народную волю» - на 31,6% (са 114.000 да 150.000).

Кошт паўгадавой падпіскі на газету «Прессбол» павысіўся на 29% (з 310.000 да 400.000), «Спортивная панорама» - на 32,3% (са 150.950 да 199.500).

У той жа час «Аргументы и факты» в Белоруссии» паменшылі кошт шасцімесячнай падпіскі на 27,3% (са 136.800 да 99.500).

Вырас кошт падпіскі на абласныя газеты. У прыватнасці, «Витебский рабочий» падаражэў на 24,3% (са 111.000 да 138.000 рублёў), «Могилёвская правда» - на 35,4% (з 78.000 да 105.600), «Гомельская правда» - на 15,5% (са 132.000 да 152.400), «Заря» (Брэст) - на 28,9% (са 114.000 да 147.000), «Брестский курьер» - на 17% (з 98.700 да 115.500), «Гродзенская праўда» - на 28,6% ( з 84.000 да 108.000), «Мінская праўда» - на 38,5% (з 78.000 да 108.000).

Вельмі дарагой застаецца падпіска на выданні далёкага замежжа. Напрыклад, гадавая падпіска на нямецкі штотыднёвы часопіс Stern каштавала 9.692.706 рублёў, або 186.398 рублёў за нумар. У той жа час раздробны кошт часопіса ў самой Германіі ніжэй амаль у пяць разоў (3,5 еўра, або 39.550 рублёў у пераліку па курсе на канец 2012 года). Самым дарагім у каталогу быў брытанскі штотыднёвы часопіс Nature - 109.778.973 рубля.

Апошнія навіны