BE RU EN

Першы за 20 гадоў пратэст супраць цэнзуры ў Кітаі

  • 7.01.2013, 12:10

Рэдакцыя кітайскай газеты Southern Weekend пачала забастоўку.

Журналісты пратэстуюць супраць умяшання ўладаў у рэдакцыйную палітыку. Упершыню за 20 гадоў журналісты найбуйнейшай газеты выступілі супраць цэнзуры, перадае ВВС.

Натоўп сабраўся каля офіса выдання ў горадзе Гуанджоў, сталіцы правінцыі Гуандун.

Пратэст разгарэўся праз тыдзень пасля таго, як рэдакцыя была вымушаная замест віншавання з Новым годам, паставіць на паласу хвалебны артыкул у адносінах да кіруючай партыі.

Апошнія навіны