BE RU EN

Пад Менскам згарэў унікальны храм ХIХ стагоддзя

  • 6.01.2013, 18:31

У вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна згарэла царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы 1898 года пабудовы.

Аб пажары а палове чацвёртай раніцы паведаміла мясцовая жыхарка, якая ўбачыла зарыва, піша TUT.BY.

Першае падраздзяленне ратавальнікаў-пажарных прыбыло да месца выкліку ўжо праз 3 хвіліны. «Позняе выяўленне і хуткае распаўсюджванне агню па драўляных паражнінах спрыяла развіццю пажару. Калі праз 3 хвіліны прыбыло першае падраздзяленне МНС да месца выкліку, то дах царквы ўжо абрынуўся. На поўную ліквідацыю пажару спатрэбілася больш за 3 гадзіны», - распавяла прадстаўніца МНС.

Са словах відавочцаў, царква загарэлася як порах. Абгарэлі нават хвоі, што стаялі побач. На ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і амаль 30 чалавек асабовага складу.

Прычына пажару высвятляецца.

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Хатляны - унікальны помнік драўлянага дойлідства

Апошнія навіны