BE RU EN

Эдуарду Акуліну - 50 (Аудыё)

  • 6.01.2013, 14:16

У сталічным Палацы мастацтваў 7 студзеня адбудзецца юбілейны вечар паэта і барда, рэдактара часопіса «Верасень» Эдуарда Акуліна.

У імпрэзе возьмуць удзел літаратары Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Мікола Яцкоў, Кастусь Герашчанка, музыка Таццяна Беланогая ды іншыя вядомыя беларускія паэты і барды, паведамляе БелаПАН.

На вечарыне адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Акуліна «Малітва воч» і кампакт-дыска «Не магу жыць без крылаў ...».

Як паведаміў Эдуард Акулін, на дыску запісана 13 песень. «Дванаццаць з іх новыя і адна старая, дакладней, гэта мая самая першая песня, з якой я пачынаўся як бард. Яна называецца «Памятаю, як ты ...» і была напісаная 33 гады таму, у 1980 годзе», - распавёў Акулін.

Новая кніга «Малітва воч», са слоў паэта, уяўляе сабой «кнігу-споведзь, кнігу-малітву, кнігу-душу». «Яна пра наш беларускі свет, пра нашую нацыянальную прыгажосць, пра каханне і здраду», - сказаў Акулін.

http://show-biz.by/themes/Nova/Nova_mp3_515x250.swf?playlist_url=http://show-biz.by/play.php%3Fmode%3Dsong_hifi%26format%3Dnv_2%26band_id%3D91%26song_id%3Dall%26type%3Dxspf&autoload=true&info_button_text=&playlist_title=Новости шоу-бизнеса Беларуси+Song+Player
Visit Эдуард Акулин's Site At
http://show-biz.by
For More Music

Апошнія навіны