Беларус заняў другое месца на ўкраінскім музычным конкурсе
- 6.01.2013, 10:58
У суботу 5 студзеня прайшоў суперфінал папулярнага ўкраінскага музычнага шоў «Х-фактар».
У выніку глядацкага галасавання пераможцай шоу стала Аіда Нікалайчук з Адэсы. Беларус з Жодзіна Яўген Літвінковіч стаў другім. Абодва канкурсанты - «падапечныя» вядомага ўкраінскага прадусара Ігара Кандрацюка ў катэгорыі «25 +», паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, пераможца атрымае галоўны прыз «Х-фактару» - 2 мільёны грыўняў (амаль 250 тысяч даляраў).
У мінулым годзе Яўген Літвінковіч таксама стаў другім на шоў «Украіна мае таленты».