BE RU EN

Вызначальны 2013

  • 5.01.2013, 21:14

У Варшаве адбылася нарада каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Кіраўнікі «Еўрапейскай Беларусі» абмеркавалі стратэгію дзеянняў кампаніі на 2013 год.

«Гэты год асаблівы. У гэтым годзе спаўняецца 150 гадоў паўстання Каліноўскага і 95 гадоў стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне гэтых слаўных дат беларускай гісторыі яднае дэмакратычныя сілы як унутры Беларусі, так і за мяжой. Мы мяркуем, што ў 2013 годзе ў Беларусі могуць адбыцца вызначальныя падзеі», - заявіў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Апошнія навіны