BE RU EN

Галоўнага ідэолага ДФР звольнілі за Green Card?

  • 5.01.2013, 18:33

Галоўны ідэолаг Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Генадзь Прохарцаў звольнены.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе КДК. Афіцыйная прычына звальнення - «паводле ўзгаднення старон».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай звальнення стаў нібыта ператрус у кватэры Прохарцава, падчас якога супрацоўнікі КДБ выявілі ў яго дазвол на жыхарства ў ЗША Green Card.

Як паведаміла TUT.BY інфармаваная крыніца, спачатку спецслужбы заўважылі ягоныя частыя наведванні амэрыканскай амбасады ў Менску, што і стала падставай для ператрусу. «Прохарцава шмат хто ведаў менавіта як непрыяцеля ЗША і Захаду, таму наяўнасці ў яго Green Card у КДК з прыкрасцю здзівіліся», - дадае суразмоўца.

Дзе цяпер знаходзіцца Прохарцаў, невядома. У Камітэце дзяржаўнай бяспекі не сталі каментаваць гэтую інфармацыю.

Генадзь Прохарцаў займаў пасаду начальніка ўправы ідэалагічнай і кадравай работы ДФР. Надоечы - 2 кастрычніка - ён атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі медаль «За бездакорную службу» I ступені.

Апошнія навіны