BE RU EN

Пілот ВПС Сірыі перагнаў знішчальнік у Турцыю

  • 5.01.2013, 17:13

Адзін з пілотаў ВПС Сірыі перагнаў свой знішчальнік у Турцыю.

Як паведаміў у жывым эфіры тэлеканал «Аль-Джазіра», самалёт МіГ прызямліўся на аэрадроме ў турэцкім горадзе Адана, размешчаным непадалёк ад сірыйскай мяжы.

Лётчык ужо здаўся мясцовым уладам. Якія былі матывы ягоных уцёкаў, пакуль дакладна невядома. Імя пілота, яго этнічная і рэлігійная прыналежнасць пакуль не паведамляецца, піша Lenta.Ru.

Гэты выпадак стаў ужо другім перагонам сірыйскага вайсковага самалёта за мяжу падчас цяперашняй грамадзянскай вайны. У канцы чэрвеня 2012 года ў Іарданію на сваім МіГ-21 паляцеў яшчэ адзін пілот, які папрасіў у Амана палітычны прытулак.

Нягледзячы на патрабаванне Дамаска вярнуць скрадзены самалёт, знішчальнік застаўся ў Іарданіі, улады якой адмовіліся выдаваць лётчыка на радзіму.

Апошнія навіны