BE RU EN

Радыё «Беларусь» пачало вяшчанне на кітайскай мове

  • 4.01.2013, 13:04

1 студзеня міжнароднае радыё «Беларусь» пачало вяшчанне на кітайскай мове ў рамках новай праграмы «Ваш сябар - Беларусь».

Пра гэта БелаПАН паведаміў галоўны дырэктар радыёстанцыі Навум Гальпяровіч.

Паводле яго слоў, штотыднёвая праграма «Ваш сябар - Беларусь» прысвечаная адносінам Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку сумесным праектам у эканоміцы і іншых сферах, а таксама кантактам грамадзян абедзвюх краін. «У творчую групу, якая рыхтуе праграму да эфіру, разам з беларускімі журналістамі ўваходзяць і кітайскія калегі, якія працуюць у нашай краіне», - сказаў Гальпяровіч.

Структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі - міжнароднае радыё «Беларусь» - пачало вяшчанне ў 1962 годзе. Першапачаткова перадачы вяліся выключна на беларускай мове. З 1985 года стартавала вяшчанне на нямецкай мове, з 1998 года - на рускай і англійскай, з 2006-га - на польскай, з 2010 года - на французскай і іспанскай мовах.

Апошнія навіны