BE RU EN

Някляева не пусцілі да «Мядзведзя-танцора»

  • 31.01.2013, 12:37

31 студзеня ў Хэльсінкі прэзэнтуюць кнігу вершаў Уладзіміра Някляева ў перакладзе вядомага фінскага пісьменніка Юкі Малінэна.

Кніга называецца «Чырвоны захад», паведамляе «Радыё Свабода».

Уладзімір Някляеў звяртаўся да ўлад Беларусі з просьбай дазволіць яму выехаць за межы Беларусі, каб прысутнічаць на прэзэнтацыі.

«На жаль, мне адмовілі. Таму не магу знаходзіцца на гэтым вечары. Ведаю, што весці яе будзе перакладчык Юкі Малінэн», - паведаміў Уладзімір Някляеў.

Юка Малінэн за пераклад вершаў Уладзіміра Някляева для гэтай кнігі атрымаў прэстыжную фінскую прэмію «Мядзведзь-танцор».

Уладзімір Някляеў, згодна з пастановай суда, павінен з 20:00 да 6:00 знаходзіцца дома, рэгулярна адзначацца і не пакідаць межы Менска. Крымінальна-папраўчая інспэкцыя раней выносіла Някляеву афіцыйныя папярэджанні за парушэнне рэжыму.

Былы кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Уладзімір Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення.

Апошнія навіны