BE RU EN

Памерла вядомая журналістка, ураджэнка Беларусі Тэрэза Тараньска

  • 3.01.2013, 14:24

Тэрэза Тараньска, ураджэнка Беларусі, памерла ва ўзросце 69 гадоў пасля цяжкай хваробы ў Польшчы.

Яна вядомая шэрагам кніг, якія складаліся з інтэрв'ю з вядомымі асобамі польскай палітычнай сцэны, перадае «Еўрарадыё».

Таксама Тэрэза Тараньска была аўтарам праграмы «Цяпер вы» на польскім тэлеканале TVP2 і серыі тэлевізійных інтэрв'ю. Акрамя таго, журналістка была сааўтарам шэрагу дакументальных фільмаў.

У 2011 годзе яна ганаравалася Афіцэрскага Крыжа Ордэна Адраджэння Польшчы.

Нарадзілася Тэрэза Тараньска ў 1944 годзе ў Ваўкавыску.

Апошнія навіны